Пачалася гэтая гісторыя, пра якую распавядае БелТА, у Маскве. Жыхар нашай краіны, знаходзячыся там, узяў у арэнду ў каршэрынгавай фірме Шкоду. Аформілі машыну на дакуманты грамадзяніна Беларусі, якога, як потым высветлілася, не існавала. Некаторы час арэндатар паганяў машыну па Падмаскоўі, што і было прапісана ў кантракце арэнды. А потым вырашыў паехаць на Радзіму, не ведаю, напэўна, што каршэрынгавыя аўтамабілі абсталяваныя сістэмай кантролю. Калі Шкода ўжо прыехала ў Мінск, кіроўцу пазванілі з фірмы і выказалі сваё незадавальненне такой далёкай паездкай. Арэндатар выбачыўся і сказаў, што паехаў па справах, але хутка верне машыну, як і прапісана ў кантракце.
Замест таго, каб вярнуць аўтамабіль, мужчына выставіў яго на продаж. Кошт быў дастаткова нізкі для такога аўто і пакупнік хутка знайшоўся. За 8.200 беларускіх рублёў машыну пагадзіўся купіць жыхар нашага рэгіёну. Здзелка была імгненна аформелная ішмаслівы пакупнік паехаў у Оршу. Але на паўдарозе машына спынілася без відавочных паломак. Аказалася, што так яе дыстанцыйна заблакавалі сапраўдныя маскоўскія ўладальнікі пакупкі.
Шкоду на эвакуатары пацягнулі ў Дуброўна, а ўжо там да справы далучыліся міліцыянты. Ім пазванілі з Масквы, бо сістэма кантролю паказал, што машына ўжо на СТО ў гэтым горадзе. Дарэчы рыначнаы кошт гэтай дастаткова харошай і новенькай машыны склаў 25 тысяч рублёў. Канешне, заведзена крымінальная справа.