Амаль кожны дзень у нашым рэгіёне міліцыя выяўляе пафарбаванае, а значыць крадзенае, паліва. Звычайна крадуць яго самі ж работнікі тых прадпрыемстваў на якіх яго і крадуць. І звычайна воры атрымліваюць дробныя пакаранні, бо сума скрадзенага не дацягвае да крыміналкі. Але не ў гэты раз.
У вёсцы Засеклі на крадзяжы патрапіўся непрацуючы, але вельмі здаровы і яўна спартовага целаскладу мясцовы жыхар. Пра яго здароўе можна зрабіць выснову з таго, што мужчына скраў 527 кілаграмў зерня, якое мусіла паехаць на элеватар. І вынес ён больш чым паўтонны зерня без якіх-небудзь механічных прыладаў — за адзін вечар Засеклец нацягаў столькі зерня ўсяго толькі вёдрамі. Пасля затрымання ўз яго дома знайшлі яшчэ і 370 кілаграмаў камбікорма, але гэта ён вынес раней калі сам працаваў у гаспадарцы жывёлаводам.