Аварыя адбылася раніцай 18 жніўня ў Дуброўна. Падобна на тое, што кіроўца не саступіў прыярэтэт руху маладому роварысту на пешаходным пераходзе, а роварыст не спешваўся, пераязжаючы пераход чаго патрабу.ць правілы дароднага руху.
Кіроўцу 62-гады, а вось пра пацярпелага ў паведамленні дАІ гаворыцца толькі, што ён непаўнагадовы. Канешне роварыст паехаў у бальніцу. Усё ж такі ён патрапіў не проста пад аўтамабіль, а пад грузавік.
Гэта ўжо другі падобны выпадак у рэгіёне за тыдзень. У папярэдні раз 9-гадовы хлопчык на ровары патрапіў пад легкавушку ў раёне мясакамбінату ў Оршы.