Учора - 24 мая а 7-40 31-гадовая грамадзянка Расіі парушыла правілы дарожнага руху на 188 кіламетры (каля вёскі Засценкі) трасы Віцебск-Гомель (Е 95), выехаўшы на сустрэчную паласу. У выніку такога парушэння ейны Mitsubishi сутыкнуўся з BMW пад кіраваннем 35-гадовага жыхара Магілёва. Удар быў настолькі моцны, што машыну магілёўца выкінула з трасы і на збочыне ён загарэўся. Акрамя кіроўцы ў BMW знаходзілася два пасажыры: 50-гадовы жыхар вёскі Сякерка Бялыніцкага раёну і 52-гадовы жыхар вёскі Заполле таксама Бялыніцкага раёна. Пасажыры загінулі на месцы, кіроўцы - магілёвец і расіянка - апынуліся ў бальніцы.
Па артыкулу "парушэнне правілаў дарожнага руху прыведшае па неасцяроднасці смерць двух асобаў" Следчым камітэтам распачата следства. Фота прэс-службы УУС
На фота: аўтамабіль расіянкі
На фота: аўтамабіль магілёўца