За прайшоўшы тыдзень для пажарных было не шмат работы. Усяго пра два здарэнні на Аршаншчыне паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У панядзелак 18 мая ў Талачыне па вуліцы Усходняй загарэўся гараж. у гаражы пашкоджана столь.
У суботу 23 мая пажар адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Цілевічы Дубровенскага раёна. У адным з пакояў дома вагнём пашкоджаны столь і сцены.