У перыяд з вечара 20 мая да раніцы 22 мая невядомы ў Барані залез у прыватны сарай, адкуль скраў два ровары, інструманты і бензакасу. Страты ацэнены ў 4,8 мільёнаў.
Позднім вечарам 24 мая каля ўласнага дома па вуліцы Флёрава ў Оршы невядомы выхапіў з рук прадпрымальніка барсетку і збег. У торбачыцы знаходзіліся мабільны тэлефон, 360.000 рублёў і ключ ад кватэры. Страты ацэнены агулам у 2 мільёны.
У суседнім Лёзненскім раёне ў нядзелю раніцай у лесе каля вёскі Высачаны знойдзены боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны: 5 мінімётных мінаў, 11 супрацьтпяхотных мінаў, 1 супрацьтанкавая і 7 артылерыйскіх снарадаў.