Раніцай 25 мая у вёсцы Макараўка загарэўся дом, які належаў пенсіянерцы. Вагнём знішчаны дах, столь, маёмасць і пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.
У перыяд з 22 па 25 невядомы злачынца ў аграгарадку Бабінічы невядомы злачынца зламаў дзвярныя запоры ў недабудаваны дом і скраў шмат рыштунку: бетонамешалка, падаўжальнік, тачку ды іншыя інструманты. Дом належыць жыхару Лепеля.
У ноч з 24 на 25-е мая каля "Аршанскага скрыжавання" на трасе М1 затрыманы аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Казахстана, які перавозіў алкагольную прадукцыю на суму 27,6 мільёна рублёў - 159 літраў гарэлкі без адпаведных дакумантаў. Гарэлка канфіскавана.