Вечарам 8 чэрвеня выбух раздаўся на трэцім паверсе дзевяціпавярховага дома №9 па вуліцы 60-год БССР. Выбухам у кватэры выбіла шкло, але да пажару справа не дайшла. Тым не меньш, гаспадар кватэры атрымаў апёкі 40 % цела 1-3 ступені. Прычына выбуху высвятляецца.
Яшчэ адзін пажар адбыўся ў вёсцы Серкавіца Талачынскага раёну. Тут з-за дзіцячых гульняў з вагнём пашкоджаны сарай.