Побач з вёскай Муровічы Талачынскага раёну невядомы злачынец скраў у мясцовага жыхара быка. Бычок знаходзіўся ў загоне на полі і быў скрадзены ноччу прыблізна з 2 да 5-30 гадзін. Міліцыя ацаніла бычка ў 12.200.000 рублёў, заведзена крымінальная справа.
Амаль на месяц раней - у ноч з 28-га на 29-га ліпеня невядомы скраў у "Оршакамгасу" 10 бетонных панэлей і 13 драўляных шчытоў дарожнай агароджы.