У ноч з 12 верасня па 11-30 13 верасня ў Оршы быў скрадзены аўтамабіль Фольксваген-Кэддзі 1997 года выпуска. Аўтамабіль быў абсталяваны сігналізацыяй, што не перашкодзіла злодзею яго ўгнаць. Праўда, аўтамабіль знойдзены, а падазраваны высветлены.
У Дубровенскім раёне паездка на траспарце прывяла да смерці кіроўцы. Мужчына, жыхар вёскі Арловічы каля 18-25 ехаў на трактары, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на збочыну, з-за чаго трактар перакуліўся і кіроўца загінуў.
А з Талачынскага раёна зводка УУС перадае пра факт крадзяжу ў мясцовай краме. У ноч з 4 на 5 верасня невядомы сарваў навясны замок з крамы мясцовага РайПО і скраў харчы ды спіртныя напоі на суму 17.300.000 рублёў. Злачынца пакуль не высветлены.