12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Зачыняйце вокны і дзверы

19.09.2015 16:42

2687 праглядаў, 0 каментароў

У Аршанскім і суседніх раёнах адбыўся шэраг крадзяжоў праз незачыненыя вокны і дзверы

Адзін з выпадкаў крадзяжу адбыўся ў Талачынскім раёне. 57-гадовы мужчына на ноч з 15-га на 16-е верасня забыўся зачыніць сарай які знаходзіцца ў двары ягонага дому чым скарыстаўся злачынца. Не вядомы да гэтае пары злодзей ноччу прабраўся ў двор гаспадара і з сараю вывеў каня, кошт якога міліцыянтамі ацэнены ў 30 мільёнаў рублёў.

Раніцай 16 верасня крадзёж з незачыненага дому адбыўся ў суседнім з Аршанскім Лёзненскім раёне. Пенсіянерка 1937 года нараджэння адыйшла ад свайго дому ўсяго на 10 хвілін і не зачыніла дзверы - адсутнічала прыблізна з 9-50 да 10 гадзін. За гэты кароткі час невядомыя вынеслі з дому 2.000.000 рублёў. Міліцыя падазрае ў крадзяжы трох жыхарак Віцебску: 1964, 1981 і 1995 гадоў нараджэння. Найбольш маладая жанчына з гэтай кампаніі - 20-гадовая - раней ужо была судзімая за крадзёж.

Вечарам таго ж дня ахвярай лёгкай нажывы ў Аршанскім раёне стаў кіроўца аўтамабіля "Пежо-Боксер". Ён не зачыніў дзверы і з аўтамабіля было скрадзена 495.000 і мабільны тэлефон Нокіа.

Паводле зводкі абластнога УУС

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зачыняйце вокны і дзверы

У Аршанскім і суседніх раёнах адбыўся шэраг крадзяжоў праз незачыненыя вокны і дзверы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение