Следства распачалося яшчэ на пачатку лютага, затрыманне падазраваных у сярэдзіне лютага. І скончылася толькі зараз. Размова ідзе пра дзейнасць па продажы наркотыкаў двума жыхарамі Шклова. Адзін з іх 30-гадовы былы выхавацель школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннем зроку, які да гэтай работы сам працаваў у міліцыі ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, дргуі - ягоны 19-гадовы прыяцель.
Шклаўчане закупалі ў Мінску псіхатропныя рэчывы, так званыя "спайсы", потым уласнаручна расфасоўвалі і ў Аршанскім раёне - паведамлялася пра Балбасава - (падалей ад свайго месца жыхарства) рабілі "закладкі" - хавалі дозы ў вядомых ім месцах. Тавар свой яны потым прапаноўвалі праз інтэрнэт. З пакупніком дамаўляліся ў перапісцы, той пералічваў грошы на электронны рахунак пасля чаго на ягоны тэлефон прыходзіла СМС з указаннем дакладнага месца знаходжання тавару. Падчас следства было знойдзена больш за 100 закладак у пад'ездах жылых дамоў. Следства скончана і абласны следчы камітэт накіраваў справу ў суд.