У адной з вёсак Талачынскага раёну адбылося рабаўніцтва. На мясцовага жыхара 1955 года нараджэння проста на дарозе побач з вёскай напаў 35-гадовы мужчына, з прымяненнем фізічнай сілы ён з кішэні курткі адабраў 2.800.000 рублёў. Заведзена крымінальная справа.
Тым жа вечарам ледзь не скончыўся трагедыяй паход у лес за грыбамі каля вёскі Бабінавічы Ліозненскага раёну. Пра тое што 76-гадовы пенсіянер-грыбнік даўно не вяртаецца дамоў з лесу ў МНС паведамілі яго родзічы. Амаль праз 2 гадзіны пасля пачатку ратавальнай аперацыі, позднім вечарам мужчына ўсё ж выйшаў з лесу на гук аўтамабіля. У гэтым годзе ўжо былі зафіксаваны выпадкі смерці пажылых грыбнікоў у лесе.
У ноч з 28-га на 29-е верасня на алімпійскай трасе каля вёскі Высокае міліцыянты затрымалі аўтамабіль пад кіраваннем 31-гадовага жыхара Навалукамля. У аўтамабіле перавозіўся якасны імпартны алкаголь без акцызных марак Беларусі: 235 бутэлек віскі "Джэк Дэніэлс", 60 бутэлек віскі "Хэннэсі", 60 бутэлек тэкілы "Олмека", 20 бутэлек гарэлкі "Пяць вазёраў", 12 гарэлкі "Парламент". Агулам алкаголь складаў 348 літраў і ацэнены ў суму 278.700.000 рублёў.
У абедзены час 29 верасня ў лесе каля вёскі Слабада Дубровенскага раёну былі знойдзены 3 артылерыйскіх снарады і 2 мінамётныя міны часоў вайны.