30-га кастрычніка да праваахоўных органаў звярнуўся 34-гадовы жыхар горада Дуброўна і паведаміў, што двое наглядна знаёмых пасля сумеснага распіцця спіртных напояў прымянілі да яго фізічную сілу і скралі 110 рублёў. Хуткі розшук міліцыі даў плён, з’явіліся двое падазраваных у здзяйсненні злачынства. Папярэдне ўсталявана, што злодзеі – непрацуючыя жыхары Дуброўны 20 і 29 гадоў, раней судзімыя. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 206 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
2-га лістапада распіццё алкагольных напояў прынесла адны беды жыхару Оршы. Пасля ўжывання алкаголю “ў тандэме” з 39-гадовай жанчынай, мужчына заўважыў, што зніклі грошы ў памеры 170 беларускіх рублёў. Супрацоўнікі ўсталявалі вінаватую і пачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкулу 205.
Не пашанцавала днямі і 58-гадоваму жыхару Менска, які мае кватэру ў Барані. Ён заявіў міліцыі, што неўсталяваны злачынца падабраў ключ да яго кватэры, пранік у яе і выкраў адтуль бензапілу і зварачны апарат. Прынесена вялікая матэрыяльная шкода, яе памер ацэньваецца ў 700 рублёў. Папярэдне ўсталявана, што злачынства на “рахунку” 19-гадовай жыхаркі аднаго з аграгарадкоў Аршанскага раёна. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.