Нагадаем, што вечарам (прыблізна а 20-00 - 20-30) 23 кастрычніка кіроўца на БМВ пры абгоне іншага аўтамабіля каля пешаходнага пераходу збіў сямейную пару - мужчыну 36-год і 37-гадовую жанчыну. Мужчына ад ранаў памёр на месцы. Жанчыне ўдарам адарвала частку правай нагі і моцна пашкодзіла левую. На працягу некалькіх дзён з розных крыніцаў - нават, з афіцыйных - прыходзіла супрацьлеглая інфармацыя пра яе стан. Паведамлялася, што жанчына памерла пад час аперацыі.
Як нам стала вядома, жанчына змагла выжыць, а дактары змаглі выратаваць яе другую нагу. Разам з мужам 23 кастрычніка яны вярталіся з Оршы з хрэсбінаў дзіцёнка сяброў. У сям'і засталося двое дзяцей - старэйшы хлопчык (пасынак для загінуўшага мужа) мае 16 год, па нашай інфармацыі навучаецца ў аршанскім механіка-эканамічным каледжы, другая - малалетняя дзяўчынка.
26-гадовы хлопец, які стаў віноўнікам аварыі, як высветлілася, жыхар Оршы, жыў на вуліцы Воз-ан-Влен. Адразу пасля аварыі хлопец схаваўся ў вёсцы дзе жыве яго бабуля. Міліцыя праверыла ўсе падыходзячыя пад апісанне аўтамабілі аршанцаў і такім чынам выявіла маладзёна.