У доме ў вёсцы Зубава Сененскага раёна пражывала сямейная пара пенсіянераў. Мужчына 1932 года нараджэння - гаспадар дома і жанчына 1937 года. Паведамленне пра пажар у МНС паступіла 7 лістапада а 19-47. Гаспадар дома змог самастойна пакінуць дом і не атрымаў траўмаў, а цела яго жонкі знайшлі ратавальнікі а палове на 23 гадзіну ў згарэўшым доме. Яе заваліла рухнуўшымі канструкцыямі хаты. Папярэдняя прычына пажару - пакінутая без нагляду печка.
Яшчэ адзін пажар на выходных адбыўся ў вёсцы Сяглава Аршанскага раёну. Тут таксама загарэўся жылы дом, але ніхто не пацярпеў акрамя самой хаты.
Па інфармацыі МНС