10-га лістапада сярод ночы ў міліцыю звярнулася 42-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, жыхарка Талачына. Яна паведаміла, што ў яе гандлёвай кропцы, у павільёне на вуліцы Леніна адбыўся крадзеж. Невядомы злачынца выкраў прадуктаў харчавання на 89 рублёў. Папярэдне міліцыя ўстанавіла, што да крадзяжу маюць дачыненне два 28-гадовых мужчыны, адзін з якіх жыве ў самім Талачыне, а другі ў адной з вёсак Талачынскага раёна. Пачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Менш за месяц таму ў Талачынскім раёне на трасе абрабавалі кавярню, з якой вынеслі тэлевізар, бензакасу і халадзільнік.