У Сенненскім раёне невядомы пранік у дом рабочага 1960 года нараджэння і вынес адтуль тэлевізар, прадукты харчавання і адзення на агульную суму 102 рублі. Гаспадар дачнага дома адсутнічаў на месцы з 6 па 11 лістапада, у гэты перыяд злодзей і скарыстаўся гэтым. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 205 КК РБ.
А днём раней да міліцыі звярнуўся прараб 1957 года нараджэння і паведаміў, што з 8 па 10 лістапада хтосьці выкраў з зачыненага падсобнага памяшкання 3-фазны шчыт. Матэрыяльная шкода склала 502 рублі. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Злачынца і тут пакуль не ўстаноўлены, яго шукаюць.