Мужчына 23 гадоў у Аршанскім раёне палкай забіў сабаку і пагражаў расправай яго гаспадарам. Ён прыехаў дадому каля 3-х гадзін ночы. Няспынны брэх сабакі прывёў яго ў шал, і чалавек узяў у рукі палку і пайшоў у чужы двор, адкуль чуўся сабака. Ён пачаў грукаць па доме і выклікаць гаспадароў разбірацца з сабакам. Гаспадары, муж і жонка, выйшлі на двор і пачалі супакойваць суседа. Той быў так раззлаваны на сабаку, што палкай некалькімі ўдарамі забіў яго. Сабаку звалі Бакс.
Затым забойца сабакі нанёс удар палкай і кулаком па гаспадару дома, а праз некалькі хвілін на сваёй машыне заехаў у чужы двор і пратараніў Volkswagen, цягнуў яго каля 10 метраў і давёз да яшчэ адной машыны гаспадароў - "Жыгулёў", піша СБ. Гаспадары забітага пса выклікалі міліцыю, і злачынцу затрымалі.
Цяпер за жорсткія адносіны да жывёлы і пагрозу забойствам 23-гадоваму мужчыну пагражаюць 2 гады зняволення. Абвінавачваемы апраўдвае свой учынак тым, што перажываў за тое, што брэх сабакі не дасць спаць ягонаму дзіцяці.