Пра гэта паведамляе зводка МНС за 20 лістапада. У суботу 19-га чысла а 15-46 у МНС Талачынскага раёна паступіла паведамленне пра няшчаснае здарэнне на рацэ Сакалянка (побач з мястэчкам Коханава). Трое рыбакоў, якія лавілі рыбу з пад лёду, самі апынуліся пад ільдом. Адзін з іх пенсіянер 1959 года нараджэння, другі работнік прадпрыемства "Белтрубпласт" таго ж году нараджэння. Самы малады з іх - чыгуначнік з Оршу, работнік аршанскай дыстанцыі сувязі 1977 года нараджэння. Усе трое былі шпіталізаваныя і зараз знаходзяцца ў коханаўскай бальніцы. Гэта першы такі выпадак у гэтым сезоне падлёднай рыбалкі.
Увогуле гэты тыдзень для ратавальнікаў нашага рэгіёна быў даволі спакойным - не прыемнае выключэнне пажар лазні ў Багушэўску, які адбыўся ў ноч з 19 на 20 лістапада і пажар у кватэры ў вусцы Ламішчына талачынскага раёну. У абодвух выпадках пацярпелых няма, а ў Ламішчына адзінай ахвярай пажару стала канапа ў кватэры.