Зводка УУС за выходныя паведамляе пра два крадзяжы транспарту ў рэгіёне. Гаспадар аўтамабіля Мазда 626 (аўтамабіль 1992 года выпуска) пакінуў яго вечарам каля дома, але раніцай 26 лістапада машыны ён на месцы не пабачыў. Выкліканая міліцыя спрацавала эфектыўна - меньш чым за 4 гадзіны былі затрыманыя трое падазраваных аршанцаў. Малодшаму з затрыманых 23, старэйшаму 37.
Ноччу - каля 4 гадзін ночы - троіца праходзіла міма аўтамабіля і заўважыла памылку гаспадара аўто - у салоне ён пакінуў ключ ды забыўся зачыніць багажнік. Праз багажнік адзін з падазраваных забраўся ў салон і адчыніў дзыеры іншым.
Дзякуючы рабоце міліцыі, гаспадар атрымаў свой аўтамабіль назад.
Другі крадзёж транспарта адбыўся ў вёсцы Жукнева Талачынскага раёна. Тут невядомы марваў навясныя замкі з гаража віцебчаніна і скраў мапед, паяльную лямпу, 20 літраў бензіна. Папярэдне высветлена, што крадзёж здзейсніў мясцовы 16-гадовы хлопец.