Дзіцячы садок у вёсцы Ляхаўка Дубровенскага раёна знаходзіўся ў часткова драўляным будынку 1982 года пабудовы. Раніцай, прыблізна а 10 гадзіне будынак загарэўся. Як паведамляе зводка МНС, у будынку знішчаны дах і маймасць, але пацярпелых няма. Прычына пажару пакуль не вядомая.
У другім суседнім раёне паводле зводак ратавальнікаў таксама адбыўся пажар - у Талачыне па вуліцы Энгельса загарэўся сарай, ад вагню будынак значна пацярпеў.