Зводка МНС паведамляе пра пажар, які адбыўся ў прыватнай кватэры ў Коханава. Паведамленне ў супрацьпажарную службу паступіла 21-га сакавіка а 7-18. Пасля тушэння пажару, ратавальнікі знайшлі ў кватэры труп гаспадара кватэры 1954 года нараджэння.
За дзень да таго - 20-га сакавіка - пажар адбыўся ў Аршанскім раёне. У Балбасава загарэўся гараж. Акрамя самога гаража вагнём пашкоджаны аўтамабіль ВАЗ-2106, які знаходзіўся ўнутры.