Абгарэўшыя чалавечыя парэшткі былі знойдзеныя раніцай 6-га чысла на Дубровенскім палігоне-сметніку. Парэшткі настолькі моцна абгарэлі, што зараз можна сказаць толькі тое, што гэта быў чалавек. Ні асобу, ні, нават, пол гэтага чалавека высветліць не атрымалася.
Вечарам 6-га красавіка пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры ў Оршы. Пенсіянерка, якая з'яўляецца гаспадыняй кватэры, самастойна змагла выратаваць свайго 71-гадовага мужа яшчэ да прыезду ратавальнікаў. Пасля агляду яго дактарамі, мужчына быў шпіталізаваны. Прычына пажару высвятляецца, але як паведамляе зводка МНС у кватэры пашкоджана пасцельная бялізна. Звычайна гэта прыкмета таго, што пажар адбыўся з-за курэння ў ложку.