15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Дзве смерці на 600-м кіламетры

19.04.2017 21:17

4568 праглядаў, 0 каментароў

На 600-м км трасы М1 у Дубровенскім раёне жудасная аварыя і два трупы (+фота).

Раніца 19-га красавіка аказалася трагічнай для двух чалавек, на 600-м кіламетры магістралі М1 (Берасце-Менск-мяжа РФ) у Дубровенскім раёне сутыкнуліся Mazda 626 и Infiniti. Машыны былі жахліва дэфармаваныя, а два чалавекі загінулі. Да канца магістралі, якая сканчаецца колішнім прапускным пунктам “Рэдзькі”, заставалася ўжо 11 кіламетраў. На 599-м кіламетры быў арганізаваны рух толькі па адной паласе, бо вядуцца рамонтныя работы. Кіроўца “Мазды” на дарожныя знакі ўвагі не звярнуў і не вярнуўся на сваю паласу. На сустрэчнай ён і сутыкнуўся з “Інфініці”. 67-гадовы кіроўца “Мазды” і яго 59-гадовая пасажырка загінулі на месцы ад моцнага лабавога сутыкнення. Кіроўца “Інфініці”, грамадзянін Беларусі, які пастаянна пражывае ў Маскве, шпіталізаваны. Пра характар і сур’ёзнасць яго траўмаў пакуль няма дакладных звестак, як і пра тое, ці пагражае нешта ягонаму жыццю.

Пачата крымінальная справа па частцы 3 артыкулу 317 Крымінальнага кодэксу РБ (“Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, і якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і болей асоб”).

Фота ДАІ Віцебска, Следчага камітэту і МНС.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзве смерці на 600-м кіламетры

На 600-м км трасы М1 у Дубровенскім раёне жудасная аварыя і два трупы (+фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение