15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Талачыншчына гарыць

28.04.2017 21:28

3321 прагляд, 0 каментароў

У Талачынскім раёне пажараў больш чым па іншых раёнах вобласці

Амаль у кожнай другой зводцы МНС па Віцебскай вобласці паведамляецца пра надзвычайныя здарэнні ў Талачынскім раёне. Часцей да пажарных звярталіся толькі ў Віцебску з яго больш чым 300 тысячным насельніцтвам. Толькі за апошнія 8 дзён ратавальнікі Талачынскага раёна выязжалі на пажары 4 разы. Раніцай 20-га красавіка а 6-46 пажар адбыўся ў прыватным доме па вуліцы Новай у самім Талачыне. Пажарам была пашкоджана веранда, сцены, столь і маёмасць пражываючай тут жанчыны 1964 года нараджэння.

У ноч з 22-га на 23-е чысло загарэўся нежылы дом у вёсцы Лозы Талачынскага раёна. Дом моцна пацярпеў, вагнём цалкам знішчаны дах.

Амаль а 8-ай гадзіне вечара 24-га чысла ў Коханава загарэўся прыватны сарай. А днём 27-га пажар адбыўся ў вёсцы Лаўрэнаўка.

Пры гэтым, у большым па колькасці насельніцтва Аршанскім раёне за гэтыя ж 8 дзён быў зафіксаваны толькі адзін пажар - 22-га красавіка загарэлася лазня па 3-ім Магілёўскім завулку. Ва ўсіх пералічаных выпадках ніхто не пацярпеў і прычыны пажараў не высветленыя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талачыншчына гарыць

У Талачынскім раёне пажараў больш чым па іншых раёнах вобласці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение