Здарэнне адбылося раніцай 18 верасня на трасе М1 каля вёскі Ступакі - тэрыторыя Дубровенскага раёна. Мікрааўтобус "Мэрсэдэс" уехаў у стаяўшы тут на збочыне невялікі "ГАЗ". У выніку аварыі траўмы атрымаў кіроўца мікрааўтобуса, акрамя таго ратавальнікам давялося з дапамогай адмысловага абсталявання выцягваць яго з заблакаванай машыны. Мужчына быў дастаўлены ў Дубровенскую бальніцу.
Таксама зводка МНС паведамляе пра здарэнне ў Аршанскім раёне, якое адбылося днём 20 верасня. У вёсцы Антонаўка загарэлася лазня, якая належала жанчыне 1965 года нараджэння. Прычына падару высвятляецца.