Гэтае рэзананснае здарэнне адбылося ў пачатку чэрвеня, калі маці згвалтаванай дзяўчынцы адзначала з сяброўкамі дзень народзінаў. На пэўным этапе святкавання госці сыйшлі, пакінуўшы дзверы кватэры адчыненымі - гэтым і скарыстаўся педафіл сусед.
Суд прыняў да ўвагі тое, што гэта не першы арышт падазраванага за падобнае злачынства і прыгаварыў 45-гадовага мужчыну да 18 год турмы, шляхам складання двух артыкулаў: паўторнае згвалтаванне і супраціў асобе, якая выконвае грамадскі абавязак. Таксама злачынца мусіць выплаціць ахвяры маральную шкоду ў памеры 13.500 рублёў.