Пажар адбыўся ў вёсцы Азярцы суседняга раёну. А 20-15 27 верасня званок пра здарэнне паступіў у мясцовую супрацьпажарную службу. Паведамлялася, што ў адным з двароў названай вёскі гарыць сарай.
Але пакуль пажарныя дабраліся да месца здарэння і распачалі тушэнне, гарэў ужо не толькі сарай. Агонь перакінуўся і на суседнюю лазню. Абодва будынкі значна пацярпелі - у іх згарэлі дахі і пашкоджані столі.