У нашым раёне пажар адбыўся ў вёсцы Руміна. Лазня належала 64-гадоваму мужчыне. У выніку пажару будынак моцна пашкоджаны: цалкам знішчаны дах, пашкоджаны столь і сцены. Лазня загарэлася ў ноч з 9 на 10 кастрычніка глыбокай ноччу каля 3-30.
Пра яшчэ адзін падобны пажар паведамляе зводка МНС за 7 кастрычніка. У мястэчку Лёзна загарэлася лазня, у якой вагнём былі пашкоджаны дах і столь. Вагонь не паспеў моцна распаўсюдзіцца і таму выгарэла толькі палова верхняй частцы будынка. Гэты пажар адбыўся позднім вечарам 6 кастрычніка каля 21-30.