Тое што і ў Аршанскім раёне і ў суседніх штогод знаходзяцца боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны для нас ужо даўно не сенсацыя. Але большасць такіх знаходак выяўляецца вясной, калі пачынаюць араць палі. Знаходкі снарадаў ды падобнага ў восень - не прыемная рэдкасць.
Тым не меньш, зводка УУС зноў паведаміла пра такую знаходку. Чарговы раз "рэха вайны" выявілася каля вёскі Курцёнкі Лёзненскага раёна. 78 артылерыйскіх снарадаў калібра 37 міліметраў і 9 мінамётных мінаў калібра 50 міліметраў - даволі вялікі восеньскі ўраджай сапёраў. Выяўлены яны былі пад час сельскагаспадарчых работаў а 7-40 раніцы 16 кастрычніка.