Да таго, што ў нашым рэгіёне часта крадуць ровары людзі прывыклі. Зразумела чаму двухколавы транспарт часта становіцца аб'ектам злачынцаў - скрасці яго лёгка, асабліва калі самі гаспадары не надта ўважлівыя да жалезнага каня. А знайсці потым скрадзены ровар цяжка - іх шмат і яны падобныя адно да аднаго. Вось і чарговы раз зводка УУС паведамляе пра крадзёж ровара. На гэты раз ровар быў скрадзены ў пенсіянеркі дзесці ў перыяд з 14 па 17 кастрычніка. Знікненне ровара "Форвард" яна заўважыла раніцай 17-га і праз дзве гадзіны звярнулася ў міліцыю.
Больш арыгінальны крадзёж адбыўся ў Сененскім раёне. Тут таксама скралі транспарт, але водаплаваючы. Два рабочых звярнуліся звярнуліся ў мясцовую міліцыю і паведамілі, што ў перыяд з 1 па 20 верасня невядомы з прыусадзебнага ўчастка скраў два чоўна ПВХ. Праўда, міліцыя ацаніла іх па надта нізкім кошце - 130 рублёў за два штукі. Пры тым, што ровар пра які пісалася вышэй быў ацэнены ў 250 рублёў. У абодвух выпадках заведзены крымінальныя справы, але злачынцы не знойдзены.