Гэтыя пажары прыцягнулі мала ўвагі грамадства і журналістаў, бо выглядалі даволі дробнымі. Так, днём 17 кастрычніка каля 16-30 пажар адбыўся ў вёсцы Высокае Аршанскае раёна. У мясцовага жыхара загарэўся сарай. Пад час пажару быў пашкоджаны як сам будынак так і маёмасць якая была ў сараі.
У ноч з 17 на 18-е ў Талачыне па вуліцы Энгельса загарэўся гараж, які належаў не маладому мужчыне. Акрамя таго што вагнём быў пашкоджаны гараж, у ім яшчэ і згарэў аўтамабіль Сітраэн Ксара 2002 года выпуска.
Ноччу з 20 на 21-е кастрычніка загарэлася памяшканне кацельнай у жылым доме ў вёсцы Чарнаручча Лёзненскага раёна.
У суседнім Горацкім раёне, дакладней, у самім райцэнтры таксама адбыўся пажар, але пра яго зводка МНС амаль нічога не паведамляе.
А, вось, ратавальнікам з Круглага давялося змагацца за жыццё чалавека не з пажарам. У мясцовае падраздзяленне МНС паведамілі, што пенсіянер зваліўся ў пограб на тэрыторыі двухпавярховага жылога дома па вуліцы Савецкай. Мужчына патрапіў у пограб 2х2 метра выкапаны ў сараі. Мужчына закатваў у сарай ровар і не заўважыў што няма крышкі ад люка, вядучага ў сарай. Пры падзенні ён пашкодзіў правую нагу - пазней у яго дыягнаставалі небяспечны пералом шыйкі бядра. У такім стане мужчына, нават, пры наяўнасці лесвіцы не змог бы выбрацца самастойна. Але крыкі аб дапамозе пачула адна з суседак, якая і выклікала ратавальнікаў.
Фота з месца здарэння ў Круглым.