09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Экс-мэр Сянна апынуўся ў турме

24.10.2017 13:43

3473 прагляду, 8 каментароў

Колішні мэр Сянна асуджаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Супрацоўнікі 7-га Упраўлення ГУБАЗіК пракуратуры Віцебскага раёну ўсталявалі, што экс-кіраўнік Сенненскага райвыканкама Віктар Цапота схаваў факт прычынення тэхнічных пашкоджанняў службоваму аўтамабілю. Гэта мела месца з сакавіка па красавік 2012 года. Пасля таго, як машына была пашкоджана, тагачасны мэр горада не паведаміў пра гэта здарэнне, што мусіў зрабіць паводле закону. Замест гэтага ён аддаў незаконнае распараджэнне падначаленым набыць запчасткі. А тыя, хоць мелі права адмовіцца, пагадзіліся, каб захаваць свае пасады. У выніку службовы аўтамабіль быў адрамантаваны цалкам за кошт бюджэтных сродкаў. На гэтым мэр не спыніўся. З 13 па 18 жніўня 2013 года ён адправіўся ў службовую камандыроўку ў Ізраіль, пры гэтым за пералёт плаціў ізраільскі бок. Аднак экс-мэр пазначыў у дакументах, быццам ён аплаціў пералёты за ўласны кошт.

Увесну 2017 года чыноўнікам зацікавілася пракуратура. Калі высвятляюцца крымінальныя падрабязнасці мінулага, нярэдка выплываюць і дэталі іншых спраў, да якіх аказаўся датычным чалавек. Абедзьве справы былі заведзеныя амаль адначасова. Першая - па частцы 3 артыкулу 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў). Другая - па частцы 1 артыкулу 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Суд разгледзеў усе матэрыялы справы, заслухаў паказанні сведак і вынес рашэнне - 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць пакаранне экс-мэр горада Сянно Віктар Цапота будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, ён пазбаўлены права на 5 гадоў займаць пасады ў кіроўчых органах улады і пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых функцый.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Экс-мэр Сянна апынуўся ў турме

Колішні мэр Сянна асуджаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение