Як паведамляе Віцебская ДАІ на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Укантакце", здарэнне адбылося 29 кастрычніка вечарам а 18-30. На дарозе Орша-Межава (дарога за Замосцем) прыблізна ў кіламетры ад Оршы мікрааўтобус збіў жанчыну-пешахода. Жанчына загінула адразу на месцы здарэння. Асоба жанчыны па стане на 20 гадзін была не высветлена.
Кіроўца - жыхар Оршы 1958 года нараджэння - растлумачыў здарэнне тым, што ён не паспеў зрэагаваць, пабачыўшы пешахода. На аўтамабіле "Форд транзіт" ён ехаў па дарозе ў кепскіх умовах надвор'я, калі на вуліцы ўжо было цёмна, адпаведна, бачнасць на дарозе была абмежаваная. Пасля сустрэчнага раз'езду, падчас якога на кіроўцу былі скіраваныя фары сустрэчнага аўтамабіля, у яго не паспеў перастроіцца зрок і таму не змог заўважыць пешаходку.