09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Баявая бабуля

04.11.2017 14:19

3597 праглядаў, 2 каментара

Пенсіянерка напала на свайго мужа з нажом

Са спасылкай на пракурора Дубровенскага раёна гэтую навіну паведамляе сайт газеты "СБ-Беларусь сегодня". Пажылая сямейная пара пражывала ў Оршы, але прыехала ў адну з вёсак Дубровенскага раёну на лецішча. Адпачынак праходзіў весела: спачатку супольнае ўжыванне алкаголю, потым сварка і мардабой. Муж у час сваркі некалькі разоў ударыў пажылую жонку па твары. У пэўны момант у сварку ўмяшаўся сын, які змог супыніць канфлікт і адправіць старых драчуноў спаць.

Але жанчына аказалася злапамятнай. Калі муж заснуў, яна ўзяла нож і пачала яго рэзаць: удары халоднай зброяй наносіліся па руках і галаве. Зноў дапамог сын, які спыніў нападніцу і выклікаў хуткую дапамогу, а ўжо дактары выклікалі праваахоўнікаў. Муж не захацеў пісаць заяву на жонку ды і нанесеныя траўмы былі ацэнены як лёгкія. Тым не меньш заведзена крымінальная справа, бо жанчына ўжо была судзімая раней за напад на свайго мужа - некалькі год таму яна нанесла яму цяжкія пашкоджанні лязом у жывот і тады яна атрымала пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работаў. Цяпер за паўторнае злачынства ёй пагражае рэальны тэрмін.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Баявая бабуля

Пенсіянерка напала на свайго мужа з нажом

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение