Праз інфармацыйную агенцыю БелТА Следчы камітэт абвесціў пра пошук сведкаў здарэння, якое адбылося яшчэ 19 студзеня ў вёсцы Зарубы. Тут каля крамы мясцовага РайПО 48-гадовы кіроўца на аўтамабіле ГАЗ рухаўся заднім ходам і не заўважыў 81-гадовую бабулю. Жанчына хоць і выжыла, але моцна пацярпела ад наезду і была шпіталізаваная з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Па выніках разбіральніцтва была заведзена крымінальная справа супраць кіроўцы. Але для ўсебаковага і аб'ектыўнага следства супрацоўнікі СК просяць адгукнуцца магчымых сведкаў здарэння ў Дубровенскі раённы аддзел Следчага камітэту па тэлефонах: 8 (033) 324-80-80, 8 (0213) 752-597, 8 (0213) 752-592
На фота: месца здарэння.