09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Амаль без пажараў (фота)

05.11.2017 21:10

2858 праглядаў, 0 каментароў

За прайшоўшы тыдзень у рэгіёне адбылося толькі два пажары, але ратавальнікам без працы сядзець не давялося

Зводкі МНС на гэтым тыдні вельмі мала паведамлялі пра пажары ў Аршанскім і суседніх раёнах, але гэта кампенсавалася іншымі здарэннямі ў якіх спатрэбілася дапамога службы 101, асабліва дарожна-транспартнымі здарэннямі. Пажары на гэтым тыдні адбываліся ў Талачынскім і Круглянскім раёнах. У Талачынскім загарэўся гараж у вёсцы Багданаўка (не далёка ад Коханава). Акрамя самога гаража пацярпеў і аўтамабіль Аўдзі-80, які ў ім знаходзіўся. Другі пажар адбыўся ў горадзе Круглае на завулку Школьным - тут загарэўся прыватны дом. У доме ў момант пажару нікога не было, а гаспадар знаходзіўся на вуліцы. Найбольш у будынку пацярпеў дах.

У тым жа Круглым дапамога ратавальнікаў спатрэбілася і раніцай 4 лістапада. Разам з камунальнікамі супрацоўнікі МНС удзельнічалі ў ліквідацыі аварыі трубаправода халоднага водазабеспячэння. З-за прарыву трубы без вады засталіся 3 дзіцячых садка, 2 школы, бальніца, 17 шматкватэрных дамоў і 300 дамоў прыватных. Ужо ў абед водазабеспячэнне было адноўлена.

Кепскае надвор'е на прайшоўшым тыдні прывяло да цэлага шэрагу аварыяў на дарогах краіны. Аршанскім ратавальнікам двойчы давялося выязжаць на месцы здарэнняў для дэблакіроўкі заціснутых у машынах кіроўцаў. Адна аварыя ў якой сутыкнуліся мікрааўтобус і грузавік адбылося 31 кастрычніка каля вёскі Каробішча на трасе М1. Кіроўца мікрааўтобуса быў вызвалены з аўтамабіля ў непрытомным стане і так дастаўлены ў бальніцу. Другая аварыя здарылася на трасе Е95. Тут сутыкнуліся легкавы аўтамабіль, грузавік і мікрааўтобус. Зноў жа найбольш пацярпеў кіроўца мікрааўтобуса, якому спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Але і гэта не адзіная аварыя на трасе Е95. Яшчэ адна адбылася на ўчастку Орша-Магілёў у Магілёўскім раёне вечарам 2 лістапада. Тут сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і яшчэ адзін мікрааўтобус. У дадзеным выпадку заблакаваны аказаўся кіроўца легкавіка жыхар Горацкага раёна. Ён таксама шпіталізаваны. Вашай увазе фотаздымкі з месца гэтай аварыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Амаль без пажараў (фота)

За прайшоўшы тыдзень у рэгіёне адбылося толькі два пажары, але ратавальнікам без працы сядзець не давялося

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение