09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Зводка за тыдзень

06.11.2017 11:10

3364 прагляду, 0 каментароў

Здарэнні па лініі міліцыі за прайшоўшы тыдзень

Амаль усе здарэнні пра якія на мінулым тыдні паведамлялі сайты міліцыі (МУС і УУС) у нашым рэгіёне тычыліся транспарту. Толькі адзін крадзёж не меў дачынення да транспартных сродкаў. Малады мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай, што пасля сыхода знаёмага, які быў у яго кватэры з вечара 31 кастрычніка па раніцу 1 лістапада, ён заўважыў знікненне грошай у памеры 111 рублёў. Міліцыя выявіла таго самага знаёмага, якому на сёняшні дзень усяго 18 гадоў.

Як гаварылася вышэй, усе астатнія здарэнні ў рэгіёне так ці іначай звязаныя з транспартнымі сродкамі. Акрамя аварыяў, пра якія мы паведамлялі на працягу тыдня, у адным з пад'ездаў гораду быў скрадзены ровар прыблізным коштам у сто рублёў. Крадзёж быў здзейснены ў перыяд з 31 кастрычніка на 2 лістапада. Заведзена крымінальная справа, але злачынца пакуль што не знойдзены.

Кралі на тыдні не толькі двухколавы транспарт, але і чатырохколавы. Ноччу 1 лістапада ў нашым горадзе быў скрадзены аўтамабіль Хундай-Салярыс 2016 года выпуска з расейскімі нумарамі . Машына і падазраваны былі хутка знойдзены.

А ў суседніх раёнах за тыдзень двойчы лавілі кантрабанду металу. У Талачынскім раёне каля вёскі Мураўнічы на трасе М1 быў спынены "МАН" пад кіраваннем жыхара Барысава, які вёз у Расею больш за 7 тонаў лома каляровых металаў на прыблізную суму ў 7.540 рублёў.

У Лёзненскім раёне міліцыянты знайшлі больш сціплы груз металалому: раніцай 28 кастрычніка (паведамленне пра затрыманне з'явілася ў зводках на апісваемым тыдні) быў спынены мікрааўтобус з 2 тонамі лома каляровых металаў. Перавозіў яго ў Расею жыхар вёскі Янавічы Віцебскага раёну.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зводка за тыдзень

Здарэнні па лініі міліцыі за прайшоўшы тыдзень

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение