18:00

+9

4 м/с

991 гПа

21:00

+8

2 м/с

992 гПа

00:00

+6

3 м/с

993 гПа

03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі году. Студзень-2017

28.12.2017 21:58

3220 праглядаў, 0 каментароў

Гібель вартаўніка, аршанскія аўтарытэты і піўзавод знутры — пра што пісаў orsha.eu у студзені.

Падыходзіць да заканчэння 2017 год. Як заўсёды, хтосьці ўзгадвае яго нядобрым словам, а камусьці ён прынёс шчасце. Сёння, 28-га снежня, рэдакцыя нашага сайту пачынае падводзіць вынікі году. Прынцып вызначэння своеасаблівага рэдакцыйнага рэйтынгу элементарны — ў выніках мы будзем пісаць пра тое, пра што orsha.eu паведамляў у разглядаемым месяцы, і на што найбольш актыўна рэагавалі вы — нашы шаноўныя чытачы.

У студзені 2017 года самай гарачай тэмай аказалася гібель вартаўніка дзіцячага садка. Трагедыя здарылася ў самым пачатку новага года, апоўдні 3-га студзеня. Тады вартаўнік дзіцячага садка пайшоў чысціць снег каля свайго аўтамабіля, і ў яго ўляцеў мікрааўтобус. Здарылася трагедыя на скрыжаванні вуліцы Шчацінкаўская і завулку Дальні. Вартаўнік загінуў на месцы.

Нашы журналісты адшукалі, што ў Сеціва было выкладзена відэа з пахавання віцебскага аўтарытэта. Для Оршы відэа мае дачыненне, бо ў цырымоніі пахавання аўтарытэта па мянушцы Навум удзельнічалі і прадстаўнікі аршанскага крымінальнага свету. Відэа аказалася настолькі папулярным, што яго і падводку да роліку паглядзелі 2985 нашых чытачоў. Асабліва зацікавіць чытачоў магло тое, што гэта ўжо частка крыху падзабытай гісторыі, бо падзеі адбываліся ў 1995 годзе.

Таксама часта аршанцы клікалі і на навіну аб навучэнцы аднаго з аршанскіх каледжаў. Дзяўчына выпала з 4-га паверха. Тады, адразу пасля гэтага, дзяўчыну даставілі ў бальніцу на машыне хуткай дапамогі.

Папулярнай тэмай аказаўся суд над былым міліцыянтам і інкасатарам, якога адправілі ў турму на 6 гадоў. На дарозе Орша - Горкі непадалёк ад вёскі Стаўры ён на сваім аўтамабілі "Пежо" збіў насмерць пенсіянера, які рухаўся на мапедзе. Асуджаны колішні міліцыянт быў праз 1,5 гады пасля здарэння. У кіроўцы "Пежо" ў крыві было 1,9 праміле алкаголю, у гэты дзень ён быў на рыбалцы разам з бацькам і піў. Затым вырашыў паехаць на машыне, хаця раней быў пазбаўлены кіроўчых правоў. Гэта і прывяло да трагедыі. Адзначым пры гэтым, што сваёй віны ў гібелі мапедыста мужчына не прызнаў.

Яшчэ адным папулярным момантам на orsha.eu у студзені стаў вялікі фотарэпартаж журналістаў нашага сайту з Аршанскага піўзавода. Завод даўно збанкрутаваў, але доўгі час стаяў у цэнтры нашага горада, і вакол яго не прымаліся ніякія дзеянні. Нашым журналістам удалося пранікнуць на піўзавод і зрабіць дзясяткі якасных здымкаў, якія, несумнеўна, ужо ўвайшлі ў гісторыю Оршы. Чаму "ўжо" патлумачыць проста — праз некалькі месяцаў пасля гэтага частку будынкаў былога піўзавода знеслі. Але аб гэтым orsha.eu пісаў пазней.

Сачыце за абнаўленнямі!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі году. Студзень-2017

Гібель вартаўніка, аршанскія аўтарытэты і піўзавод знутры — пра што пісаў orsha.eu у студзені.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение