Аляксандар Савіцкі, пра якога ідзе гаворка, сёння зусім забыты і мала даследваны чалавек. Апеты пісьменнікамі, але забыты навукоўцамі. У пачатку 20-га стагоддзя, каб злавіць гэтага рабаўніка (па версіі ўладаў) і рэвалюцыянера (па версіі народа) з Каўказу перавезлі цэлае вайсковае падраздзяленне. Чалавек які забіваў, рабаваў і агітаваў за рэвалюцыю. Разбіраемся ў асобе Аляксандра Савіцкага, які страшыў адных і натхняў другіх у рэвалюцыйных падзеях 1905 года.
Што гэта за асоба Аляксандар Савіцкі: герой ці злачынец?