Стаў вядомы супернік аршанскага «Вітэну» па ¼ фіналу першынства Беларусі. Ім стане каманда «УУС-Дынама» з Гародні. Першая сустрэча адбудзецца 4 траўня ў Воршы. Яе старт, а 17-й. Як адзначае афіцыйны сайт «чырвона-чорных», серыя будзе доўжыцца да дзвюх перамог адной з каманд. Ужо 7 траўня каманды правядуць другі матч, на гэты раз на пляцоўцы гарадзенцаў.
Калі лік у серыі тады будзе 1-1, спатрэбіцца правядзенне трэцяга паядынку. Ён у такім выпадку адбудзецца ў Воршы ў нядзелю, 12 траўня.