Паведамленне пра пажар у МНС паступіла ў абед у нядзелю. Работнікі прадпрыемства Задняпроўскі паведамілі, што са
Пазней стала зразумела, што гараць не самі зернавыя, а пакінутае на полі ржышча — пасля прыборкі зернавых іхныя сцеблі пакідаюць на палях, каб не даць вырасці сарнякам. Але сцябло хутка высыхае і становіцца пажаранебяспечным у сонечнае надвор’е.
Так атрымалася і ў гэты раз — сухія сцеблі ячменя не вядома ад чаго загарэліся, вагонь пачаў хутка распаўсюджвацца і не зважаючы на работу ратавальнікаў і адмыслова падрыхтаваных работнікаў прадпрыемства, са 100 гектараў 5 выгарэла. Як паведамляе прэс-служба МНС на гэтых 5 гектарах яшчэ заставаліся пасевы ячменя.