Адразу 5 пажараў у Аршанскім і Сененскім раёнах адбыліся за два выходных дні 7-га і 8-га верасня - паведамляе зводка МНС.
Першы пажар пра які паведамляюць ратавальнікі здарыўся ў Копысі па вуліцы Ленінскай. Тут загарэўся прыватны дом, які ў выніку пажару атрымаў значныя пашкоджанні. Пажар адбыўся а 12-45.
А ўжо а 16-02 у Сененскае аддзяленне МНС паведамілі пра пажар лазні ў вёсцы Андрэйчыкі.
У гэты ж дзень каля 19-30 лазня загарэлася і ў Оршы па 2-ім Віцебскім завулку.
8 верасня а 15-47 паступіла паведамленне пра пажар аўтамабіля па вуліцы Цітова ў Барані.
І яшчэ адна лазня загарэлася каля 18 гадзіны 8 верасня ў Багушэўску.
Не зважаючы на такую вялікую колькасць пажараў, ва ўсіх выпадках абыйшлося без чалавечых ахвяраў.