Нечаканае здарэнне адбылося ў самым цэнтры Оршы 15-га верасня. У нядзелю, калі тысячы аршанцаў адпраўляюцца за пакупкамі на Цэнтральны рынак, у рацэ Аршыцы быў знойдзены аўтамабіль. Фота, прысланае нашым чытачом, паказвае, што аўтамабіль патануў у сярэдзіне Аршыцы. На месца прыбылі ратавальнікі і медыкі.
Як удалося высветліць, машына патрапіла туды, на шчасце, без кіроўцы. Той забыў паставіць сваё аўто на ручны тормаз і сышоў па справах. А машына, атрымаўшы нейкі імпульс, скацілася ў раку. Такім чынам, незвычайнае здарэнне не пашкодзіла жыццё нікому. Але гэты ранак надоўга запомніцца аршанцам, якія назіралі нестандартную карціну, бачную з двух мастоў цераз Аршыцу.