На аўкцыён у Дуброўне выстаўлены вельмі незвычайны лот. Судовыя выканаўцы прадаюць прыбіральню плошчай 4,5 квадратнага метра па пачатковай цане 104 рубля.
«Аб стане пабудовы вычарпальна кажуць фатаграфіі, — распавядае адказны за аўкцыён Валерый Янчанка. — Распрадаецца цэлы комплекс маёмасці. Пабудовы выстаўлены на аўкцыён за даўгі».
Туалет належаў ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» і стаіць на тэрыторыі былога маслазавода. Пасля прэзідэнцкага ўказа № 320 «Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці» утварыўся холдынг: да Аршанскай КХП былі далучаны 32 гаспадаркі, у тым ліку малочны камбінат. Потым «малачка» выкупіў «Савушкін прадукт», а маслазавод ў Дуброўне браць не захацеў. Завод застаўся Аршанскаму КХП, тлумачыць галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Бойка. Там, прызнаюцца, што з ім — і заводам, і туалетам — рабіць не ведаюць, таму і прадаюць, піша «Еўрарадыё». Галоўны інжынер сцвярджае, што пакідаць старыя пабудовы нерэнтабельна.
«Малочны камбінат быў прададзены чыстым, а даўгі засталіся за намі, — кажа ён. — Вядома, шкада. На маслазавод, калі ён дзейнічаў, працавала 80 чалавек, а цяпер засталіся адны вартаўніка. Сыравіннай зоны няма — вось і ўсё. Адзін маслазавод без малочнага камбіната працаваць не будзе».
Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 320 быў выпушчаны 25 жніўня 2016 года «ў мэтах павышэння эфектыўнасці гаспадарання, стварэння ўмоў для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці і прыцягнення інвестыцый».
Таксама на аўкцыён выстаўлены апрысквальны басейн з аміячнай трасай.