Леонид Борейша — один из известнейших оршанских футболистов. За свою карьеру он выступал в оршанском "Старте", витебской "Двине", в составе "Темпа" из Барани стал бронзовым призёром чемпионата страны. В 90-е годы возглавлял оршанский клуб как тренер. Проект Orshafans опубликовал воспоминания Леонида Борейши.
В частности, Леонид Борейша вспомнил высокий уровень физической подготовки команды в старые времена:
Для футболу фізуха ў нас была вар’яцкая! "Старт" гуляў і зь Віцебскам, і з Магілёвам, камандамі, якія выступалі не ў чэмпіянаце БССР, як мы, а ў 2-й саюзнай лізе. І тыя трэнеры пыталіся ў Рувы Маркавіча [Аўцын — тагачасны трэнер "Старта", заўвага Orsha.eu]: «Чым ты сваіх коней корміш? Што мае ўжо здохлі, і гэта гуляючы ў класе «А»! А твае ўсё бегаюць і бегаюць». А мы вытрымлівалі па 90 хвілін і без замен, надвор’е ж яшчэ зімовае, перадсезонная падрыхтоўка, напрыклад. Трэнеры, дарэчы, паміж сабой многія сябравалі. Нейкі час Аршаншчыну ў чэмпіянаце БССР прадстаўлялі ажно тры клубы — «Старт», «Тэмп» і «Станкабудаўнік» (якраз з «Чырвонага барацьбіта»). Ні да, ні пасьля такой «раскошы» ўжо не было. А цяпер, у 2019-м, цудоўны стадыён маем, а клуб нават адзін, складзены з аршанцаў, выставіць на чэмпіянат Беларусі ня можам. За «Воршу» адны віцебскія гуляюць. Цалкам можна патлумачыць, чаму аршанцы так мала ходзяць на футбол цяпер, сваіх практычна няма ў камандзе, ды й перамог няма.
Полностью воспоминания Леанида Борейши можно прочесть по ссылке.