09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Регион, Общество

Каго асудзілі за паўстанне?

13.12.2019 15:23

3012 просмотров, 1 комментарий

У інтэрнэт выклалі спісы асуджаных за ўдзел у паўстанні Каліноўскага супраць расейскага царызму. Хто з Аршаншчыны і Сенненшчыны?

Алфавітны спіс асобаў асуджаных за ўдзел у паўстанні 1863-1864 датаваны 1 кастрычніка 1864 году даступны на сайце «Архівы Беларусі». У ім пазначана імя, паходжанне, а таксама від пакарання. Паўстанцы прадстаўленыя ў спісе паходзяць з тагачасных Віленскай, Ковенскай, Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гарадзенскай губерняў. Паўстанне 1863-1864 гадоў, якое ў частцы беларускай гістарыяграфіі вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага, было падаўлена царскімі ўладамі. На думку некаторых даследчыкаў, менавіта тады пачалі фармавацца палітычныя амбіцыі беларускай нацыі. Прыхільнікі паўстання на частцы тэрыторый цяперашняй Беларусі і Літвы карысталіся паролем: «Каго любіш? -Люблю Беларусь — То, узаемна!».

Спісы даюць усведамленне, наколькі разбуральнымі былі дзеянні расейскіх акупацыйных улад да беларусаў і іншых паняволеных народаў. Напрыклад, у Сібір з пазбаўленнем маёмасці быў сасланы Уладзіслаў Дыка, шляхціц з Аршанскага ўезду Магілёўскай на той час губерні. Карл Жызнеўскі, таксама з Аршаншчыны, быў пазбаўлены асобых правоў і таксама адпраўлены расейскімі акупантамі ў Сібір. Удзельнічаў у паўстані і адстаўны штабс-ротмістр Антон Карніцкі. Ён пражываў на сваёй сядзібе Карташэвічы. За ўдзел у паўстанні быў сасланы ў Сібір на 8 гадоў. Адстаўны калежскі сакратар Іван Клячкоўскі таксама не застаўся пасля паўстання ў спакоі, ён быў высланы з фальварку Лышчынскага ў Сібір на 4 гады.

Жыхар Віцебска паходжаннем з Воршы Анастас Казлоўскі атрымаў высылку на катаргу на фартэцыях на 10 гадоў. Шляхціц Уладзіслаў Круковіч атрымаў 8 гадоў высылкі ў Табольскую губерню. Рычард Камароўскі з Сенненшчыны, які меў на пару з братам маёнтак Трухановічы, быў сасланы на пасяленне ў найбольш аддаленыя месцы Сібіры. Не пашкадавалі расейцы пасля падаўлення паўстання і Ягора Лышчынскага, адстаўны губернскі сакратар быў сасланы на 4-гадовую катаргу на заводах. Да таго ён жыў у маёнтку бацькі Чырылаве Аршанскага павету. У Тульскую арэстанцкую роту на 3 гады адправілі мешчаніна з Копысі Васіля Літвінніка.

Уладальнік фальварка Літвінава на Аршаншчыне Здзіслаў Міткевіч быў сасланы на руднікі на 15 гадоў. Шляхціц Станіслаў Навіцкі быў адпраўлены ў аддаленыя месцы Сібіры на пасяленне. Катаржную працу на заводах цягам 4 гадоў быў асуджаны выконваць Жыгімонт Аніхімоўскі, яшчэ адзін шляхціц з Аршанскага ўезду. Яго сваяк Адольф Аніхімоўскі атрымаў такое самае пакаранне, толькі тэрмінам на 6 гадоў. Памешчык Кіпрыян Прыбылоўскі з Сенненшчыны быў забіты яшчэ да суда. Міравы пасярэднік Аршанскага ўезду, які ў ма1ёнтку Пагосцішча меў 1973 дзесяціны зямлі, Антон Піўро атрымаў 10 гадоў катаржнай працы ў фартэцыях. Шляхціц Дзяменцій Пржавальскі быў высланы на заводы на 4 гады. У Сібір саслалі на пасяленне Іосіфа Радушкевіча, уладальнік мястэчка Нікуліна Аляксандр Рагоза адправіўся на 4 гады на катаржную працу на заводах. Яшчэ адзін шляхціць з Аршаншчыны, які пражываў у маёнтку жонкі Рэгенполі, Ягор Раўкоўскі, атрымаў высылку ў аддаленыя рэгіёны Сібіры на пасяленне.

8 гадоў катаржнай працы на заводах атрымаў адстаўны паручнік, уладальнік маёнтку Алхімаўка Іосіф Слежаноўскі. Шляхціца Багуслава Скуратовіча адправілі ў Томскую губерню на пражыванне. А Баляслаў Стапінскі быў сасланы на катаржную працу на заводах на 4 гады. Ігнат Тамковіч з Сенненскага ўезду быў пасланы ў найбольш аддаленыя раёны Сібіры на пасяленне. Іншыя шляхціцы з Сенненшчыны — Ігнат Чаховіч ды Іван Чайкоўскі былі адпраўлены на пасяленне ў аддаленыя раёны Сібіры і на пражыванне ў Табольскую губерню адпаведна. Жыхар таго самага ўезду Аляксей Шыманоўскі быў пакараны катаргай на заводах тэрмінам на 6 гадоў. А Уладзіслаў Якейц-Акрэйц з Сенненскага ўезду быў сасланы на пражыванне ў Томскую губерню.

Тысячы людзей розных класаў і прыбытку, якія ўдзельнічалі ў паўстанні альбо спрыялі яму, хавалі паўстанцаў, надавалі ім якую-кольвек дапамогу, вымушаныя былі правесці лепшыя гады ў далёкіх і халодных мясцінах Расеі. Аднак беларуская нацыянальная ідэя выжыла і ўмацавалася.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Каго асудзілі за паўстанне?

У інтэрнэт выклалі спісы асуджаных за ўдзел у паўстанні Каліноўскага супраць расейскага царызму. Хто з Аршаншчыны і Сенненшчыны?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение