Зборная Беларусі ў апошнія гады амаль заўсёды выходзіць на фінальныя турніры чэмпіянатаў свету і Еўропы. Сёлета задачы яшчэ больш высокія, паколькі на Еўра ў разыгрываюцца пуцёўкі на Алімпійскія гульні-2020 у Токіа. Сёлета першынство кантынента разыгрываецца ў трох краінах і шасці гарадах — Аўстрыі (Вена, Грац), Швецыі (Стакгольм, Гётэбарг, Мальмё) і Нарвегіі (Транхейм). На самай буйной, 22-тысячнай — "Тэле2Арэне" у Стакгольме будзе разыграны фінал, а зборная Беларусі пачне выступ на турніры на самай маленькай арэне турніру — "Штадтхалле" ў Грацы, якая ўмяшчае 6 тысяч чалавек.
У складзе зборнай Беларусі ёсць аршанец — гэта 25-гадовы брамнік Вячаслаў Салдаценка, які цяпер выступае за румынскі "Бакэу". Канкураваць з ім за месца ў складзе будзе таксама даўні член зборнай краіны — 28-гадовы Іван Мацкевіч, які прадстаўляе БГК ім.Мяшкова. Хто пачне турнір у "рамцы" зборнай пакуль невядома, абодва брамнікі знаходзяцца ў заяўцы і здаровыя. Спасылка на асабістую старонку Вячаслава Салдаценкі на афіцыйным сайце турніру.
У першым матчы, які адбудзецца ўжо 9-га студзеня а 20-15 беларускага часу, Беларусь згуляе з камандай Сербіі, прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь-5. Наогул, квартэт у беларусаў у групавым турніры цалкам балканскі. Пасля сустрэчы з сербамі нашы землякі згуляюць 11-га студзеня з Харватыяй (18:00), а 13-га студзеня з Чарнагорыяй (20:15).
Талісман Еўра-2020 — рысянё Віллі.