18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Общество

Пляма на рэпутацыі

21.04.2020 17:22

5539 просмотров, 11 комментариев

Аршанскі міліцыянт Вішнеўскі дапамагаў параненым баевікам? Дадзеныя расследвання.

Афіцэр міліцыі Дзмітрый Вішнеўскі, які нясе службу ў Оршы, трапіў на "радары" вядомай украінскай службы "Миротворець", якая перапісвае асобаў, якія наўпрост ці ўскосна дапамагаюць баевікам на ўсходзе Украіны. Так званыя "сепаратысты", якія на расейскія грошы ваююць у акупаваных частках Украіны, у выпадку арышту на падкантрольнай тэрыторыі атрымліваюць вялікія прысуды за дзейнасць супраць цэласнасці дзяржавы. Пра ўскосную дапамогу некаторых беларускіх сілавікоў узброеным злачынцам на Данбасе было вядома даўно, але цяпер з'явіліся й больш доказаў. Упершыню ў базу даных «Чысцец» Цэнтра даследавання прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку «Міратворац» занесенае імя дзейнага афіцэра міліцыі Рэспублікі Беларусь.

Ім стаў маёр міліцыі Вішнеўскі Дзмітрый Дзмітрыевіч — начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых (ІСН) міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама. У базе даных «Чысцец» прафайл на яго створаны 25 лютага 2020 года. У прафайле «Міратворац» падаў асабістыя і кантактныя да­дзеныя, фотаздымкі Дзмітрыя Вішнеўскага, яго выяўленыя акаўнты сацыяльных сетак, а таксама надаў дзейнаму афіцэру міліцыі МУС Беларусі азначэнні і прычыну занясення ў сваю базу дадзеных: «датычны да надання фінансавай дапамогі на карысць параненых баевікоў незаконнага ўзброенага фармавання (НУФ) “ДНР” шляхам пералічэння сродкаў на карысць так званага «Первого военного госпиталя “ДНР”», піша ў сваім расследванні газета "Новы Час".

На просьбу пракаментаваць інфармацыю Цэнтра «Міратворац» кіраўніцтва ўпраўлення па Віцебскай вобласці Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ у сваім адказе «Новаму Часу» пазначыла, што гэтыя звесткі пацвярджэння не знайшлі.

«Новы Час» звязаўся непасрэдна з Дзмітрыем Вішнеўскім, аднак ён адмовіўся даваць каментары і параіў звяртацца да прэс-службы УУС Віцебскага аблвыканкама.

Кіраўнік Цэнтра «Міратворац» Раман Зайцаў на запыт «Новага Часу» пацвердзіў сапраўднасць звестак у дачыненні да Дзмітрыя Вішнеўскага, пададзеных на аднайменным сайце ў раздзеле «Чысцец». Апроч гэтага, у Цэнтры паведамілі, што з меркаванняў бяспекі крыніцаў, частка інфармацыі пра датычнасць афіцэра беларускай міліцыі да надання фінансавай дапамогі параненым наймітам і баевікам незаконных узброеных фарміраванняў «Л/ДНР» праз пералічэнне сродкаў «Первому военному госпиталю ДНР» закрытая для публічнага доступу і можа быць нададзеная толькі паводле запытаў праваахоўных органаў Украіны або дзяржаваў-чальцоў NATO.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пляма на рэпутацыі

Аршанскі міліцыянт Вішнеўскі дапамагаў параненым баевікам? Дадзеныя расследвання.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение